top of page
ЖИВУ В БЕЛАРУСИ!

Кацярына Жук – намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Спецыяльны дзіцячы сад №7 г.Гродна”

Маразы за шчокі шчыплюць,

Шэрань срэбраю блішчыць,

Снег прыгожы, белы, чысты

На зямлі маей ляжыць.

 

Лес стаіць пахаладзелы,

Дрэвы шэпчуць у цішы,

Тут плыве павольна рэчка,

Плачуць стрэхаў ледзяшы.

 

Край мой любы, усе тут міла,

Для маёй душы…

Чысціню тваю ўбачу

У заснежанай далі.

 

Праз блакіт вачэй-азёраў

Пазнаю цябе…

Край мой родны, непаўторны

Снежны край маёй душы.

СНЕЖНЫ КРАЙ
МАЯ РАДЗІМА

Костюк Алина Ивановна, учитель русского языка и литературы

гимназии №9 им.Ф.П.Кириченко г.Гродно

Важкі кошык, паўнюткі грыбоў…

Я паволі нясу іх дамоў.

Сонца вокам міргае ніжэй -

Трэба крочыць, напэўна, хутчэй!

 

А хачу я разважліва йсці,

Можа, нават, як кажуць, паўзці.

Каля поля жытневага стаць

І валошак у вяночак нарваць.

 

А падходзячы бліжай дахаты –

Углядацца ў бераг чубаты,

Што да возера хіліцца роўна,

Хлапчукоў на якім яшчэ поўна…

 

Я не знаю, што трэба спрадвеку

Чалавеку, што цягнецца ў Мекку.

Мая Мекка  - заўсёды тут,

Мая Мекка – мой родны кут!

ВЯСНА Ў ГАРОДНІ

Вясна ў Гародні!  Вясна ў Гародні!

Устрывожыў вясновы няўрымслівы пах

І воблачкам чыстым, бясконца шырокім

Ускочыў з блакітам на стрэхі, на дах…

 

Вясна ў Гародні!  Вясна ў Гародні!

Нясе мяне ў чысты і светлы бяскрай…

А пах першаквецця, папраўдзе, устрывожыў –

Ля скронь прытуліўся нябачлівы май.

 

Вясна ў Гародні!  Вясна ў Гародні!

Бушуе ў квецені неманскі край…

І трэцца ля лодак узнеслаю хваляй

Наш Неман шырокі, пяшчотны, як май!

 

Вясна ў Гародні!  Вясна ў Гародні!

Страчайце яе – адчыняйце акно.

Наш горад цудоўны, наш горад прыгожы

Ў студзені, у маі – для нас усе адно.

 

Вясна ў Гародні!  Вясна ў Гародні!

Затупае цеплым, вясеннім дажджом…

А ветрык у маі, бадзеры і шпаркі,

Складае аповед – шапоціць плашчом.

НА РОДИНЕ...

Я уеду опять на дачу...

Васильковый встречать рассвет…

Где под дождиком

Тихо плачет и роняет

Черёмуха цвет…

Где по вышитым

Гладью тропкам

Пробегает ночная тишь, 

Вязнет где на болоте топком

Одиноко шумящий камыш.

Я уеду туда за раем,

Затеряюсь в просторной ржи.

Я бегу и не вижу края…

И, пожалуй, меня не держи...

БЕЛАРУСЬ ТЫ МАЯ СІНЯВОКАЯ

Позябкина 

Ольга  Валерьевна,  воспитатель УО «Озёрская государственная санаторная школа-интернат Гродненского района»

 

Беларусь ты мая сінявокая –

Край імшараў, зялёных лугоў,

Дзе чуваецца песняю звонкаю

Клёкат птушак, бялёсых буслоў.

 

І заранкі спяваюць на раніцы,

Будзяць спевамі маці-зямлю.

Беларусь так мая прачынаецца

І ўсміхаецца сонейку, дню.

 

Гэта край, дзе рачулкі празрыстыя

Сабе шлях прабіваюць удаль.

Ў пушчы ходзяць зубры ганарыстыя,

Прабягае саромліва лань.

 

Збажына ў полі спее калоссямі,

Сярод іх васілёчак стаіць.

Беларусь ты мая сінявокая,

Табе жыць у вяках, яшчэ жыць.

Хай твой лёс будзе светлаю зоркаю,

Бо нясеш ў сэрца толькі дабро.

Беларусь ты мая сінявокая,

Мая маці і сэрца маё.

ДЕНЬ ПОБЕДЫ

День Победы у нас по рассказам былых ветеранов,

Далеки залпы пушек и гул самолетов иной,

Кровоточат ещё у березы военные раны,

Нанесённые взрывом снаряда – Великой войной!

 

И стрекочет кузнечик в лугах, и ромашка таится,

И в траншеях забытых уже зеленеет трава.

Лишь Земля знает, сколько лежат в ней так рано убитых,

И опять эхом нам отзовётся былая война.

 

Обелиски пестреют цветами венков для солдат,

И огонь вечный всем не даёт эту память забыть.

Пусть гремела война – каждый третий убитый когда-то

Должен в сердце любого без войн в мире этом прожить!

Хаданович Антонина Болеславовна, 

учитель английского языка 

УО «Средняя школа №2 г. Ошмяны»

Я – беларус!

Вы пазнаеце мае фарбы?

Дзяды і прадзеды

У войнах паляглі

За мір і за свабоду Беларусі.

Сцягі аб гэтым помняць –

Помніце і вы!

Калі ў сорак першым

Злосны вецер вайны

Авеяў нашу Беларусь,

Стары з малым

Насмерць стаялі

За свабоду.

Сцягі аб гэтым помняць -

Помніце і вы!

Хай ззяе зорка

Беларусі назаўсёды!

І беларускі флаг

Хай рэе ў вышыні.

Я – беларус,

Хачу быць беларусам!

Сцягі аб гэтым помняць –

Ведайце і вы!

Кулікова Наталля  Уладзіміраўна, настаўнік гісторыі і геаграфіі Свіслацкай сярэдняй школы Гродзенскага раёна

Гісторыі даўняй старонкі.

Так хочацца перагарнуць.

У мінулае, у дзень учарашні,

Хоць вокам адным зазірнуць.

 

Убачыць, як па-над ракою,

Што воды ў Нёман нясла,

З’явіліся хаты, будынкі,

Як вёска мая зажыла.

 

Адсюль пачыналася вёска,

Тут першыя хаты былі.

Абжылі куточак сяляне

І Царскім сялом нараклі.

 

Чаму ж так назвалі? Гавораць,

Калісці тут цар праплываў.

А хто: Банапарт ці Пётр I?

Пра гэта народ  не казаў.

 

Рака стала цэнтрам для вёскі

І ёй сваю назву дала.

Да гэтага часу ёсць звесткі,

Як Свіслач тады расцвіла.

 

Як мост будавалі праз Свіслач

І як працаваў мірны люд,

Якія падзеі і з’явы

Здаўна адбываліся тут.

 

Мільгалі стагоддзі і твары,

Пяцьсот праляцела гадоў.

За час гэты Свіслач змяніла

З дзесятак  уладароў.

 

Вось першы з іх – Богуш Міцута.

Ён Свіслач за службу трымаў.

За гэта ў двор каралеўскі

Харунжы каня пастаўляў.

 

Уплыў мелі тут езуіты,

Што свой збудавалі касцёл.

І новы ўладар Ян Агінскі

У хроніках месца знайшоў.

 

Як кажуць архівы, Кірдзеям

Належаў  маёнтак пазней.

А потым харунжаму Ромеру

Кароль выдае прывілей.

І згодна таму прывілею

Харунжы падатак збіраў

З усіх, хто праз мост цераз Свіслач

З таварам сваім праязджаў.

 

Вось род знакаміты Пуслоўскіх

Пакінуў свой след на зямлі.

Належала роду і Свіслач,

Валодаў жа ёй Вандалін.

 

Квітнела тады мая Свіслач,

Багацце было ў дварах.

Затым Вандалін нашу вёску

Пакінуў дачушцы ў пасаг.

 

Для Марты тут распачынаюць

Палац над ракой будаваць.

Каб выканаць усе пажаданні,

Прыйшлося майстроў запрашаць.

 

Гісторыя нам захавала

Імёны выдатных сялян.

Займаўся будоўляй палаца

Зямляк наш, Санькоўскі Іван.

 

У стылі мадэрн, тры паверхі,

Уздоўж галерэя ішла,

Шмат’ярусны дах і балконы -

Такою сядзіба  была.

 

Навокал сядзібы заклалі

Прыгожы і велічны парк.

Улетку шматлікія кветкі

Прыемны разносілі пах.

 

Раслі экзатычныя дрэвы,

І з ліпаў алея ішла.

А непадалёк, пад узгоркам

Павольная Свіслач цякла.

 

Тут летам збіраліся госці,

І распачыналі балі.

Над  берагам Свіслачы вальсаў

Цудоўныя гукі плылі.

І  гаспадарка ў сядзібе

Сваёю чаргою ішла.

Вырошчвалі збожжа і бульбу.

Свая вінакурня была.

 

Тут коней трымалі элітных,

Вырошчвалі і галубоў.

А ружы ў маёнтку Красінскай -

На зайздрасць суседзяў, сяброў.

 

Спакойныя будні сядзібы

Спыніла зладзейка-вайна.

Няшчасці, разруху і гора

Прынесла ў Свіслач яна.

 

Ваеннае ліхалецце

І парк ахапіла агнём,

Параніла і зруйнавала

Утульны і велічны дом.

 

Вайна разбурала, знішчала

Дамы і хаціны людзей.

Палац стаў прытулкам часовым

Для некалькіх бедных сямей.

 

У мірны час тут размясцілі

Праўленне саўгаса, музей.

Банк, клуб і бібліятэка

Вітаюць мясцовых людзей.

 

А ў парку ёсць месца святое,

Напэўна, для кожнага з нас.

Магіла і помнік героям,

Тым, хто набліжаў мірны час.

Салдаты і афіцэры.

Героі мінулай вайны.

Жыццём сваім ахвяравалі,

Каб бачыць нам мірныя сны.

 

Мяльноў, Садакоў і Ібраеў-

Іх подзвігі - прыклад для нас.

Імёны іх - у назвах вёскі,

Жыццё - для нашчадкаў наказ.

 

З любоўю цяпер даглядаюць

І парк і палац жыхары.

Рабочыя СВК “Свіслач”-

Сучасныя  ўладары.

 

Нашчадкі Красінскай бывалі

У палацы сучасным не раз.

З далёкай Амерыкі ў госці

Яны прыязджалі да нас.

 

Мінулай гісторыі сведка

Валун сярод парку стаіць.

Праз некалькі тысячагоддзяў,

На сённяшні дзень ён глядзіць.

 

Што ў будучым парк наш чакае?

І лёс у сядзібы які?

Ён будзе далей развівацца

На беразе дзіўнай ракі.

 

Улетку, узімку, вясною

Гасцей будзе парк наш прымаць

Мяркуем, што парк – гэта месца,

Дзе можна турызм развіваць.

 

У Свіслач мы вас запрашаем,

У парк, у сядзібу, у музей.

Мы памяць імкнемся захоўваць,

Ці ж можа быць што даражэй?

bottom of page